Абярыце мову сайта

Навіны

Другое пасяджэнне сумеснай Беларуска-Сербскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве

24-25 верасня ў г. Баранавічы на базе ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" прайшло другое пасяджэнне сумеснай Беларуска-Сербскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

Бакі адзначылі высокі ўзровень дасягнутага ўзаемадзеяння і пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія.

Бакі таксама абмеркавалі вынікі выканання дамоўленасцяў, дасягнутых падчас правядзення першага пасяджэння Камісіі, вызначылі перспектыўныя кірункі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку ўдзел у рэалізацыі сумесных праектаў, якія знайшлі адлюстраванне ў выніковым пратаколе пасяджэння Камісіі. Яго падпісалі кіраўнікі беларускай і сербскай частак-першы намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама Ігар Дземідзенка і памочнік міністра абароны Рэспублікі Сербія па матэрыяльных рэсурсах Ненанд Міларадовіч.

Акрамя таго, члены сербскай дэлегацыі азнаёміліся з вытворчай базай ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод", магчымасцямі прадпрыемства ў галіне мадэрнізацыі і рамонту авіяцыйнай тэхнікі, а таксама з патэнцыялам арганізацый абароннага сектара эканомікі на выставе сучасных і перспектыўных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі беларускай вытворчасці.

Па матэрыялах афiцыйнага сайта Дзяржкамваенпрама РБ (vpk.gov.by)