Перамога ААТ «558 АРЗ» ў 3-й абласной спартакіядзе прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ»

З 6 па 7 жніўня на базе аздараўленчага лагера «Орлёнок» Жабінкаўскага раёна прайшла III абласная спартакіяда прафсаюза "БЕЛПРАФМАШ«, пераможцам якой у агульнакамандным заліку стала каманда ААТ»558 АРЗ"! Характэрна, што ўсе тры прызавых месцы з'ехалі ў горад Баранавічы. Другой стала каманда ААТ "БААЗ«, а трэцімі – спартсмены ЗАТ»Атлант".

Усяго ў абласной спартакіядзе прынялі ўдзел звыш 130 членаў прафсаюза, якія прадстаўляюць 11 першасных прафсаюзных арганізацый прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ».

Віншуем нашых спартсменаў і жадаем далейшых поспехаў і перамог!