Сэрвіснае абслугоўванне

Для суправаджэння авіятэхнікі на працягу ўсяго жыццёвага цыклу мы прапануем стварэнне на тэрыторыі Заказчыка Цэнтра лагістычнай падтрымкі і сэрвіснага абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі (АТ).

Асноўныя задачы:

  • аператыўнае аднаўленне агрэгатаў, блокаў, вырабаў АТ, якія перасталі працаваць;
  • выкананне тэхнічнай дыягностыкі элементаў канструкцый АТ, яе бартавога абсталявання і выпрацоўка рэкамендацый па выкананні дапрацовак з мэтай павышэння надзейнасці і рэсурсу;
  • індывідуальны аналіз умоў эксплуатацыі кожнай адзінкі АТ і распрацоўка мерапрыемстваў па іх удасканаленні і скарачэння расходаў на эксплуатацыю;
  • правядзенне практычных кансультацый персаналу заказчыка па пытаннях эксплуатацыі АТ і пошуку няспраўнасцяў;
  • аднаўленне авіяцыйнай тэхнікі, якая атрымала эксплуатацыйныя пашкоджанні;
  • як перспектыва – выкананне працаёмкіх формаў тэхнічнага абслугоўвання і рэгламентных работ на розных тыпах АТ.

Цэнтр лагістычнай падтрымкі і сэрвіснага абслугоўвання абсталёўваецца кантрольна-вымяральнай і кантрольна-праверачнай апаратурай (КВА, КПА), неабходнай для пошуку і ліквідацыі няспраўнасцяў у вырабах бартавога абсталявання АТ.