У сакавіку 2024 года стартаваў конкурс работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» — 2024». Арганізатарамі конкурсу выступаюць РГА «Белая Русь» сумесна з Беларускім саюзам журналістаў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі і рэдакцый рэспубліканскіх СМІ.
Праект рэалізуецца з мэтай далучэння да дзейнасці аб'яднання і сродкаў масавай інфармацыі найбольш таленавітых і здольных прадстаўнікоў моладзевага журналісцкага асяроддзя. Узрост удзельнікаў — да 35 гадоў.
«Быць беларусам!» — агульная тэма конкурсных работ маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі» — 2024», прысвечанага Году якасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Творчыя работы на конкурс павінны быць прадстаўлены ў жанры эсэ — у 4 катэгорыях: «Навучэнец» (вучні школы, маладыя людзі, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную/прафесійную адукацыю), «Студэнт» (ВНУ), «Аматар» (працуючая моладзь, чыя дзейнасць не мае дачыненне да сродкаў масавай інфармацыі) і «Прафесіянал» (супрацоўнікі СМІ).
Эсэ прапануецца прысвяціць лёсам жыхароў нашай Радзімы, якія адстаялі гонар і незалежнасць краіны, расказаць пра мужнасць і адвагу сучасных герояў, пра тых, хто ўнёс немалую лепту ў справу захавання міру і бяспекі, пра людзей, якія дадаюць у жыццё сапраўды інавацыйныя і якасныя распрацоўкі і, вядома, тых, хто ўласным прыкладам прывівае падрастаючаму пакаленню сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі беларускага народа.
Конкурс творчых работ праводзіцца ў 3 этапы. Прыём работ на раённым этапе ажыццяўляецца з 1 сакавіка да 19 красавіка 2024 года.
На раённым этапе прадугледжаны грашовыя прызы (падарункі) за 1,2,3 месца ў кожнай катэгорыі.
Конкурсныя матэрыялы прадастаўляюцца на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 19.04.24.