Стартавала летняя спартакіяда "Здароўе"!

25 мая 2023 года кіраўніцтвам ААТ "558 АРЗ" быў выдадзены загад аб правядзенні штогадовай летняй спартакіяды "Здароўе" паміж цэхамі і аддзеламі прадпрыемства на турысцкай базе "Авіятар".

Згодна з лёсаваннем, першымі адкрывалі спартакіяду 3-4 чэрвеня работнікі цэха №1, №2 і №3. У гэтым сезоне ў праграму спаборніцтваў былі дададзены новыя віды спорту: баскетбол і бадмінтон.

Парадавала разнастайнасцю забаў турбаза"Авіятар". На турыстычнай базе ў распараджэнні дзятвы вялікая тэрыторыя для гульняў і гульнявы комплекс.

Прыемным бонусам сёлета для ўдзельнікаў спартакіяды сталі новыя арэлі, а таксама салодкія медалі для ўдзельнікаў дзіцячай эстафеты.