«Зброя, якая патрэбна заўсёды, і мы павінны яе вырабляць»

На праведзенай 9 красавіка вялікай нарадзе ў Палацы Незалежнасці на тэму стану і задач развіцця прамысловасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў шырокім спектры разгляданых праблем і шляхоў іх вырашэння не выпусціў з поля зроку важныя ва ўмовах сучаснай напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі пытанні ўмацавання абараназдольнасці дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы, гаворачы аб развіцці ваенна–прамысловага комплексу, разглядаў яго працу ў кантэксце сучасных узброеных канфліктаў, перш за ўсё з улікам самага значнага ў цяперашні час супрацьстаяння - на Украіне.

— Без элементаў контрбатарэйнай барацьбы, без беспілотных лятальных апаратаў і без сістэмы радыёэлектроннай барацьбы абараніць краіну немагчыма. Вы павінны разумець (Украіна гэта паказала), што не толькі і не столькі высокадакладная зброя вырашае праблему. Звычайныя гранатамёты, кулямёты , аўтаматы, стралковая зброя - яны і людзі вырашаюць праблему.
— Гэта зброя патрэбна заўсёды, і мы павінны яе вырабляць. Спадзявацца на кагосьці не трэба,
— заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, выступаючы на нарадзе, расказаў аб значным аб'ёме работы, праведзеным беларускімі збройнікамі за апошні час, зрабіўшы акцэнт на стварэнні ў галіне новых вытворчасцяў, якія раней не існавалі ў айчынным ваенна-прамысловым комплексе.

Кіраўнік зброевага ведамства паведаміў, што рэалізацыя праграмы імпартазамяшчэння Дзяржкамваенпрама на 2021 — 2023 гады дазволіла забяспечыць значную замену крытычнага імпарту:

— Толькі летась забяспечаны пастаўкі імпартазамяшчальных камплектуючых для нашых прадпрыемстваў на суму 38 мільёнаў долараў. У ходзе рэалізацыі пастаўленых задач, звязаных у тым ліку з засваеннем новых тэхналогій, і мадэрнізацыі вытворчасці, без праблем, вядома, абысціся не ўдаецца. Першая-гэта недахоп прафесійных кадраў розных узроўняў як на дзеючых вытворчасцях, так і па новых праектах, дзе ў нас гістарычна не было школы і профільных спецыялістаў.

Па выніках праведзенай нарады пад кіраўніцтвам Кіраўніка дзяржавы работнікі ваенна-прамысловага комплексу Беларусі выразна ўсведамляюць, што часта няпроста вырашаемыя пытанні імпартазамяшчэння і якасці ва ўмовах нагнятання канфрантацыі краінамі НАТА не вычэрпваюць парадку працы. Сёння і ў бліжэйшай перспектыве намаганні беларускай абаронкі будуць сканцэнтраваны на распрацоўцы, стварэнні і ўдасканаленні ўзораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі па напрамках, пазначаных галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі.

Актуальнымі для збройнікаў застаюцца пытанні нарошчвання вытворчых магутнасцяў, пераходу да серыйнай вытворчасці некаторых узораў прадукцыі ваеннага прызначэння, яшчэ больш цеснага ўзаемадзеяння з сілавымі структурамі, перш за ўсё – з Міністэрствам абароны. Патрабуецца кардынальна змяніць падыходы да падрыхтоўкі кадраў, асабліва па новых напрамках работы, дзе канструктарскія школы і падрыхтоўка профільных спецыялістаў знаходзяцца ў стадыі фарміравання.

Перакананыя, што высокапрафесійным спецыялістам Айчыннай Зброевай галіны па плячы і гэтыя складаныя, якія дыктуюцца сённяшнім днём, задачы!



Па матэрыялах афіцыйнага сайта Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.